КАРТА КИСЕЛЕВЕЦКОГО СЕЛЬСОВЕТА, КОБРИНСКОГО РАЙОНА
ИЗ ИСТОРИИ ДЕРЕВНИ КИСЕЛЕВЦЫ:
Киселевцы - деревня является центром Киселевецкого сельского совета, находиться в 9 км от города Кобрина и в 55 км от города Бреста, областного центра. Недалеко от дороги М1 Брест-Минск. На 2005 год в деревне насчитывается 227 дворов, в которых живет 561 житель.
1730 г. - первое упоминание о деревне Киселевцы. Вспоминается местная церковь.
В 1886 году д. Киселевцы (Замостье) входит в состав Кобринского повета, Гродненской губернии, 11 дворов, 143 жителя. Есть церковь, питейный дом.
1890г. - вспоминаются поселки рядом: Замостье и Борисово. На территории деревне поместье Г. Виткевича. Недалеко хутор во владении И. Никитюка.
1897 г. - село Замостье (позже Киселевцы) насчитывало 41 двор, 236 жителей, есть церковь, церковно-приходская школа, хлебный магазин.
В 1905 году в селе проживало 190 жителей, а в рядом стоящем поместье - 19 жителей.
1911 г. - 205 жителей, в имении - 65 жителей.
1921 г. - Киселевцы вошли в состав Польши в составе Блоцкой гимны, Кобринского повета, Полесского воеводства. 14 домов и 129 жителей.
С 1939 года входит в состав БССР, а с 15 января 1940 года в состав Кобринского района Брестской области.
12 октября 1940 г. - центр сельского совета Кобринского района.
1940 г. - в деревне Киселевцы 62 двора и 305 жителей, есть дом-читальня, магазин, начальная школа, отделение связи, сельсовет.
У 1940 г. вёска, 62 двары, 305 жыхароў, працавалі хата-чытальня, магазін, пач. школа, аддз. сувязі, сельсавет. В состав Киселевецкого сельсовета входит 14 населенных пунктов, 737 дворов, 3112 жителей, 4 ветренные мельницы.
С июня 1941 года по июль 1944 г. - оккупирована немецко-фашистскими захватчиками.
1959 г. - 385 жителей.
1970 г. - 435 жителей в деревне Киселевцы.
1999 г. в деревне 215 дворов, 574 жителя. С 2004 года ОАО "Киселевцы".
Есть магазин, клуб, амбулатория, аптека, столовая, средняя и музыкальная школы.
Памятники археологии на территории Киселевецкого сельсовета - 6 курганов в урочище Ямище.
ИСТОРИЯ ДЕРЕВЕНЬ, ВХОДЯЩИХ В СОСТАВ КИСЕЛЕВЕЦКОГО СЕЛЬСОВЕТА КОБРИНСКОГО РАЙОНА:
БАЛОТЫ (Вялікія Балоты; мясц. назва Болота) – вёскаў Кісялёвіцкім с/с, за 15 км на пдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 61 км ад Брэста. 249 гаспадарак, 523 жыхары (2005).
У 1513 г. сяло Балоты было перададзена Кобрынскаму касцёлу.
У 1559 г. маёнтак Балачане ў складзе Кобрынскага пав. ВКЛ, уладанне Фёдара Балоцкага з братамі Кірылам і Тарасам.
У 1623 г. Балоты – маёнтак, уладанне луцкіх езуітаў.
У 1652 г. вядома Балоцкая царква (у маёнтку). Ад Луцкага езуіцкага калегіума ёй быў нададзены фундуш на пару валоў, жыта, 50 злотых і г.д. У маёнтку і сяле Балоты (Блоты) дзейнічалі карчма і бровар.
У 1672 г. К. П. Брастоўскі атрымаў прывілей на маставы мыт у маёнтку.
У 1773 г. Балоты – паезуіцкі фальварак у Брэсцкім ваяв.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.
У 1882 г. паводле праекта інжынера Ф. Афанасьева пабудавана драўляная Свята-Параскева-Пятніцкая царква (на месцы старога храма; захавалася да нашага часу); праваслаўны прыход у 1888 г. налічваў 1385 вернікаў.
У 1890 г. на месцы сучаснай вёскі і ў яе наваколлі існавалі: пас. Снежкі-Балоты, с. Блоты-паезуіцкія (царк. прычт, 32 дзес. зямлі); маёнткі – Блоты-паезуіцкія, уладанне А. Гана (разам з 4 фальваркамі 3819 дзес. зямлі), Блоты-шляхецкія, уладанне П. Базілеўскага (454 &襴 дзес. зямлі), Блоты, уладанне Ф.Гіржа (48 дзес. зямлі). Дзейнічала Блоцкае нар. вучылішча, якое ў 1889/90 навуч. годзе наведвалі 64 хлопчыкі, у 1892–93 гг. – 46 хлопчыкаў, у 1905–06 гг. – 93 хлопчыкі.
У 1897 г. на тэр. Блоцкай вол. вядомы маёнткі: Блоты-паезуіцкія (50 жыхароў) і Блоты-шляхецкія (29 жыхароў).
У 1905 г. маёнткі адпаведна налічвалі 26 і 16 жыхароў.
У час сав.-польскай вайны ў 1920 г. каля вёскі ў баі з польскімі інтэрвентамі загінулі 20 чырвонаармейцаў. Пахаваны на паўн. ускраіне сучаснай вёскі (надмагілле ўстаноўленаў 1983).
У 1921 г. фальварак Блоты (Балоты)-шляхецкія і в. Балота Вялікія, 114 дамоў, 771 жыхар, у складзе Балоцкай (Блоцкай) гміны Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Польшчы.
У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны гурток.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Кісялёвіцкім с/с таго ж раёна і вобласці.
У 1940 г. хутары: Балоты-шляхецкія (8 двароў, 50 жыхароў) і Вялікія Балоты (356 двароў, 1303 жыхары); б. маёнтак Балота (3 двары, 30 жыхароў).
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.
Паводле перапісу 1970 г. 966 жыхароў. У 1999 г. вёска, 256 гаспадарак, 570 жыхароў, цэнтр калгаса «Усход». Працуюць магазін, клуб, б-ка, сярэдняя школа.
У в. Балоты нарадзіўся дырэктар Кісялёвіцкай сярэдняй школы М. А. Салей, які ў Вял. Айч. вайну быў падрыўніком партыз. атрада імя Катоўскага.
БАРЫСАВА – вёска ў Кісялёвіцкім с/с, за 4 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 47 км ад Брэста. На скрыжаванні аўтадарог Мінск–Брэст і Кобрын– Дзівін. 187 гаспадарак, 492 жыхары (2005).
Згадваецца ў дакументах 1563 г. як в. Барысавічы. Знаходзілася каля Кобрына, дзе жылі зямяне Барысаўцы.
У 1890 г. Барысава – вёска Боцкай (Балоцкай) вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., у ёй налічвалася 238 дзес. зямлі.
Побач знаходзіліся аднайменныя: пасёлак – 245 дзес. зямлі (разам з в. Замосце і пас. Кісялёўцы) і маёнтак, уладанне Восіпа Віткоўскага, 156 дзес. зямлі.
У 1897 г. ў вёсцы 32 двары, 241 жыхар, меліся хлебазапасны магазін, ветраны млын, піцейная ўстанова. Маёнтак налічваў 15 жыхароў.
У 1905 г. вёска (351 жыхар) і маёнтак (6 жыхароў).
З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. – польскімі войскамі.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Балоцкай (Блоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 19 двароў, 150 жыхароў, працавала школа; фальварак – 1 двор, 12 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 12.10.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10. 1940 г. да 16.7.1954 г. ў Хідрынскім с/с таго ж раёна і вобласці.
У 1940 г. ў вёсцы 50 двароў 301 жыхар, дзейнічаў цагельны з-д (6 рабочых, 200 тыс. цаглін за сезон).
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.
Паводле перапісу 1970 г. ў вёсцы 362 жыхары.
У 1999 г. 179 гаспадарак, 460 жыхароў, у складзе калгаса «Новы шлях» (з 2004 «Магдалінскі»; цэнтр – в. Магдалін). Працуе пач. школа.
БРЫЛЁВА – вёска ў Кісялёвіцкім с/с, за 6 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 50 км ад Брэста. На шашы Мінск-Брэст. 83 гаспадаркі, 195 жыхароў (2005).
Упершыню згадваецца ў 1549 г. як сяло.
У 1563 г. Брылёва – урочышча каля г. Кобрын, у Кобрынскім пав. ВКЛ.
У 1739 г. маёнтак у Брэсцкім ваяв.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.
У 1890 г. вёска ў Блоцкай (Балоцкай) вол., 120 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: урочышча, уладанне Д. Вайнштэйна, 20 дзес. зямлі; 2 маёнткі, уладанні Я. Брадзінскай (214 дзес. зямлі) і Ф.Гіржа (51 дзес. зямлі).
У 1897 г. ў вёсцы было 15 двароў, 105 жыхароў меўся хлебазапасны магазін; у маёнтках: Брылёва, 36 жыхароў; Брылёва-Падлясок, 17 жыхароў. У 1905 г. вёска (209 жыхароў) і маёнтак (8 жыхароў).
З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. – польскімі войскамі.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Балоцкай (Блоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска, фальварак і асада разам налічвалі 26 дамоў, 157 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Кісялёвіцкім с/с.
У 1940 г. Брылёва – хутар, 45 двароў, 236 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.
Пасля вайны працаваў торфазавод «Брылёва».
Паводле перапісу 1970 г. 329 жыхароў.
У 1999 г. ў вёсцы 79 гаспадарак, 201 жыхар, у складзе калгаса «Новы шлях» (з 2004 «Магдалінскі»; цэнтр – в. Магдалін).
ГІРСК – вёска ў Кісялёвіцкім с/с, за 17 км на ПдУ ад г. Кобрын, 9 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст–Гомель), 63 км ад Брэста. 120 гаспадарак, 212 жыхароў (2005).
У 1897 г. Гірск – вёска Блоцкай (Балоцкай) вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 80 двароў, 579 жыхароў меліся кузня, 2 дробязныя крамы, 719 дзес. зямлі (на 1890). Побач з вёскай праходзіў гандлёвы шлях Гарадзец–Навасёлкі.
У 1905 г. ў вёсцы 484 жыхары.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Балоцкай (Блоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 68 дамоў, 468 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 31.3.1959 г. ў Акцябрскім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.
У 1940 г. налічвалася 798 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну ў раёне вёскі ў 1942–44 гг. у баях з ням.-фаш. захопнікамі загінулі 32 партызаны асобна дзейнічаўшага атрада імя Р.І.Катоўскага. Ахвяры пахаваны за 3 км на У ад вёскі (у 1965 устаноўлены абеліск).
У 1947 г. ў Гірску працавала пач. школа.
У 1950 г. 42 гаспадаркі аб'ядналіся ў калгас імя Катоўскага.
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 766 жыхароў, у 1970 г. – 562 жыхары.
У 1999 г. было 138 гаспадарак, 253 жыхары, у складзе калгаса «Усход» (цэнтр – в. Балоты). Працуе магазін.
ЗАКАЛНЕЧЧА – вёскаў Кісялёвіцкім с/с, каля Казацкага канала. За 14 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 59 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Балоты-Кобрын.
У 1897 г. Закалнечча – фальварак (уладанне А. Гана) у складзе Блоцкай (Балоцкай) вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 9 жыхароў.
У 1905 г. маёнтак налічваў 10 жыхароў. З 1921 г. калонія ў складзе Польшчы, у Балоцкай (Блоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 20 дамоў 152 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г.ў Кісялёвіцкім с/с.
У 1940 г. хутары Закалнечча налічвалі 65 двароў, 254
жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. Закалнечча – вёска, 126 жыхароў, у 1970 г. – хутар, 20 жыхароў у складзе калгаса «Новы шлях» (з 2004 «Магдалінскі»; цэнтр – в. Магдалін).
У сучасны перыяд вёска не заселена.
КАЛЮХІ – вёска ў Кісялёвіцкім с/с, за 14 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 59 км ад Брэста. Каля аўтадарогі Кобрын-Балоты. 17 гаспадарак, 37 жыхароў (2005).
У 1787 г. Калюхі – маёнтак у Брэсцкім ваяв. ВКЛ.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.
У 1897 г. вёска Блоцкай (Балоцкай) вол., 19 двароў 170 жыхароў, меўся хлебазапасны магазін, было 565 дзес. зямлі (разам з в. Арлы, 1890).
У 1905 г. 250 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага пав.; вёска – 8 дамоў, 50 жыхароў; фальварак – 2 двары, 26 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Кісялёвіцкім с/с.
У 1940 г. хутары, 28 двароў 140 жыхароў; былы фальварак – 14 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну Калюхі акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.
У 1950 г. ў вёсцы арганізаваны калгас «Сталінскі шлях».
Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 117 жыхароў, у 1970 г. – 93 жыхары.
У 1999 г. 20 гаспадарак, 47 жыхароў у складзе калгаса «Світанне» (з 2004 ААТ «Кісялёўцы»; цэнтр – в. Кісялёўцы).
МАГДАЛІН – вёска ў Кісялёвіцкім с/с, на Кобрынскім канале. За 6 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 49 км ад Брэста. Каля шашы Мінск–Брэст. 243 гаспадаркі, 638 жыхароў (2005).
У 1890 г. Магдалін – маёнтак Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага пав., уладанне С. Тумінскай і С. Закржэўскай, 214 дзес. зямлі.
У 1897 г. ў маёнтку 31 жыхар, у 1905 г. – 58 жыхароў.
3 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 9 дамоў, 63 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., 12.10.1940 г. ў Кісялёвіцкім с/с.
У 1940 г. хутары Магдалін, 20 двароў, 90 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.
У 1948 г. ў вёсцы арганізаваны калгас «Новы шлях» (уступілі ў яго ўсе 46 гаспадарак; старшыня П. Р. Каранчук, сакратар камсамольскай арганізацыі).
Паводле перапісу 1959 г. Магдалін налічваў 235 жыхароў, у 1970 г. – 319 жыхароў.
У 1965 г. ў цэнтры вёскі на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму ўстаноўлены помнік.
У 1999 г. 220 гаспадарак, 580 жыхароў, цэнтр калгаса «Магдалінскі». Працуюць магазін, Дом культуры, б-ка, школа, фельч.-акушэрскі пункт.
У в. Магдалін нарадзіўся М.П.Мікулік, які ў гады Вял. Айч. вайны з'яўляўся партызанам атрада імя Суворава брыгады імя Молатава. Удзельнічаў у вызваленні Кобрына, наладжванні пантонных і паромных перапраў.
РЫБНА – вёска ў Кісялёвіцкім с/с, за 11 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 56 км ад Брэста. Транспартныя сувязі пааўтадарозе Кобрын–Балоты. 121 гаспадарка, 323 жыхары (2005).
Пад 1631 г. маёнтак Рыбны пазначаны ў дакументах Віленскага цэнтр. архіва.
У 1897 г. Рыбна – вёска, 57 двароў, 372 жыхары; 475 дзес. зямлі (на 1890), хлебазапасны магазін, 2 ветраныя млыны; у Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага пав. Гродзенскай губ.
У 1905 г. ў вёсцы 444 жыхары.
У 1911 г. 509 жыхароў.
З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 41 дом, 272 жыхары.
У 1930-я г. ў вёсцы працавалі школа і чытальня.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г.ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Кісялёвіцкім с/с.
У 1940 г. хутары – 120 двароў 534 жыхары, і пасёлак – 15 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.
У 1949 г. 36 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Світанне» (старшыня Б. В. Дрык).
Паводле перапісу 1959 г. ў в. Рыбна 540 жыхароў, у 1970 г. – 390 жыхароў.
У 1999 г. 122 гаспадаркі, 332 жыхары, у складзе калгаса «Світанне» (з 2004 ААТ «Кісялёўцы»; цэнтр – в. Кісялёўцы).